[UA] Запрошуємо до Переходу Діалогу (Przejście Dialogu) на розмову з Ігарем Станкевичем, дослідником сталінських репресій на Оршанщині. Порушимо такі цікаві питання:
– чому КДБ і Державний архів приховують інформацію про репресованих;
– де комуністи розстрілювали людей і що тепер відбувається з цими місцями;
– жертви чи кати – ким були репресовані;
– як дістатися до справ репресованих і вшанувати пам’ять репресованих предків;
– чи відзначають у Білорусі загальнонаціональний День пам’яті жертв політичних репресій…
📜 Крім того, команда ByProsvet продемонструє аналіз архіву засуджених, який нині опрацьовує разом із командою BelPol. На основі даних з архіву (що налічує понад мільйон записів) подивимося, як змінювалася кількість репресованих, зокрема розстріляних білорусів, у різні роки, поміркуємо, чому в певні роки ці цифри зростають, а також прочитаємо імена репресованих людей.
- 1 грудня о 18:00
- Перехід Діалогу, Świdnicka 19, 50-438, Wrocław (на мапі)
- Мова: білоруська
[BY] Мы паразмаўляем з даследчыкам сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігарам Станкевічам, абмяркуем такія цікавыя пытанні, як:
– чаму КДБ і Нацыянальны архіў хаваюць інфармацыю пра рэпрэсаваных;
– дзе камуністы расстрэльвалі людзей, і што з гэтымі месцамі цяпер;
– ахвяры ці каты – кім былі рэпрэсаваныя;
– як атрымаць справы рэпрэсаваных і ўшанаваць памяць аб рэпрэсаваных продках;
– ці ёсць у Беларусі агульнанацыянальны Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій…
📜 Акрамя таго, каманда 🐦 ByProsvet прадэманструе аналіз архіва асуджаных, над апрацоўкай якога цяпер працуе разам з камандай BelPol. Паглядзім на падставе дадзеных з архіва (у якім больш за мільён запісаў), як змянялася колькасць рэпрэсаваных, у тым ліку расстраляных беларусаў у розныя гады, паразважаем, чаму лічбы растуць у пэўныя гады, пачытаем імёны рэпрэсаваных.
- 1 снежня а 18:00
- Przejście Dialogu, Świdnicka 19, 50-438, Wrocław (на мапі)
- Мова: Беларуская
Чакаем на сустрэчы 👋