Od 16 po 20 października we Wrocławiu odbędzie się XII Festiwal Niezależnej Kultury Białoruskiej.
(беларуская версія ніжэй)
Drodzy, nawet nie zauważyliśmy, jak szybko minął rok… a już nadszedł czas na nową edycję białoruskiego święta. Od 16 do 20 października Fundacja „Za Wolność Waszą i Naszą” i Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności zaprasza was na XII Festiwal Niezależnej Kultury Białoruskiej we Wrocławiu.
Hasłem Festiwalu 2024 jest “RAZEM DALEJ” – to wezwanie do wspólnej refleksji nad przyszłością, zaproszenie, by nie zadowalać się osiągniętym i iść dalej razem, wspierając się nawzajem. Zespół Festiwalowy stara się inspirować ludzi do wspólnego działania i tworzenia nowej rzeczywistości.
Festiwal rozkwitnie w różnych kulturalnych zakątkach Wrocławia, w tym i w Przejściu Dialogu. Czeka na Was bogaty program: spacery po Wrocławiu, inspirujące dyskusje, artystyczne warsztaty, wernisaże oraz spektakle. To doskonała okazja, aby zanurzyć się w białoruskiej kulturze, poznać nowych ludzi i podzielić się swoimi przemyśleniami!
Przestrzeń warsztatowa dla dzieci „Tworzymy razem”
Kiedy? 19 października | 11:00-14:00
Gdzie? Przejście Dialogu ul. Świdnicka 19
Harmonogram
– Kreatywne warsztaty malowania eko-toreb
Kiedy? Grupa 1 – 11:00 – 12:00, Grupa 2 – 12:30 – 13:30
Dla kogo? dzieci od 7 do 18 lat
Udział bezpłatny, wymagana wcześniejsza rejestracja, link do zapisów!
– Warsztaty tworzenia tradycyjnych białoruskich „pająków”
Kiedy? 11:00 – 12:00
Dla kogo? dzieci od 6 lat lub poniżej 6 lat z rodzicami
Udział bezpłatny, wymagana wcześniejsza rejestracja, link do zapisów!
– Warsztaty tworzenia białoruskich lalek „podróżniczek” z tkaniny
Kiedy? 12:30 – 13:30
Dla kogo? dzieci od 6 lat lub poniżej 6 lat z rodzicami
Udział bezpłatny, wymagana wcześniejsza rejestracja, link do zapisów!
O dodatkowych wydarzeniach w ramach festiwalu zapraszamy na profile Facebook organizatorów: profil fundacji.
З 16 па 20 кастрычніка ў Вроцлаве адбудзецца XII Фестываль незалежнай беларускай культуры.
Дарагія сябры, мы нават не заўважылі, як хутка прайшоў год… і ўжо прыйшоў час на новае свята беларускай культуры. З 16 па 20 кастрычніка Фонд «За вашу і нашу свабоду» і Суполка Беларусаў Вроцлава запрашаюць вас на XII Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве.
Дэвіз фестывалю 2024 года – «РАЗАМ ДАЛЕЙ» – гэта заклік да агульнага разважання пра будучыню, запрашэнне не спыняцца на дасягнутым і ісці далей разам, падтрымліваючы адзін аднаго. Каманда фестывалю імкнецца натхняць людзей да сумесных дзеянняў і стварэння новай рэальнасці.
Фестываль расквітнее ў розных культурных кутках Вроцлава, у тым ліку ў Пераходзе Дыялогу. Вас чакае насычаная праграма: экскурсіі па Вроцлаве, натхняльныя дыскусіі, мастацкія майстар-класы, вернісажы і спектаклі. Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў беларускую культуру, пазнаёміцца з новымі людзьмі і падзяліцца сваімі развагамі!
Творчая прастора для дзяцей „Ствараем разам”
Калі? 19 кастрычніка | 11:00-14:00
Дзе? Пераход Дыялогу, вул. Свідніцкая 19
Уваход вольны!
Расклад
– Творчы майстар-клас па роспісу эка-торбаў
Калі? 1-я група — 11:00 – 12:00, 2-я група — 12:30 – 13:30
Для каго? для дзяцей ад 7 да 18 гадоў
Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя, спасылка на запіс!
– Майстар-клас па стварэнні традыцыйных беларускіх „павукоў”
Калі? 11:00 – 12:00
Для каго? для дзяцей ад 6 гадоў або да 6 гадоў з бацькамі
Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя, спасылка на запіс!
– Майстар-клас па стварэнні беларускіх лялек «падарожніц» з тканіны
Калі? 12:30 – 13:30
Для каго? для дзяцей ад 6 гадоў або да 6 гадоў з бацькамі
Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя, спасылка на запіс!
Аб дадатковых мерапрыемствах у межах фестывалю запрашаем даведацца на старонках Facebook арганізатараў: старонка фонду.