UA | BY
Творчий простір «Мапа бажань» і виставка «Радянське закрите відділення» Александри Конофальської.
«РАДЯНСЬКЕ ЗАКРИТЕ ВІДДІЛЕННЯ» (Sojuznaja palata) (2022-2023) – сатиричний анімаційний серіал медіа NEXTA, намальований і анімований у техніці покадрової анімації художницею Александрою Конофальською.
Дія відбувається в недалекому майбутньому, коли інфантильні диктатори потрапляють до психіатричної клініки з розладами особистості та викривленою картиною реальності. Лікар Сцяпан Пуціла проводить терапію, розвінчуючи головні міфи пацієнтів.
Для створення п’яти епізодів, які лягли в основу виставки, знадобилася незліченна кількість акварельних деталей.
Коли: відкриття виставки 5 жовтня, 16:00
Перехід Діалогу (Przejście Dialogu, кінозал), ul. Świdnicka 19, Wrocław
Вхід БЕЗКОШТОВНИЙ
На виставці можна буде переглянути покадрову анімацію – результат багатогодинної праці художниці. Це майже ювелірна робота, яка потребувала створення безлічі деталей, згодом анімованих. На екрані демонструватиметься фільм, а тим часом молодші відвідувачі зможуть розфарбувати оригінальні розмальовки, а старші – спробувати разом з Александрою створити власну покадрову анімацію з відомими персонажами. Водночас можна буде долучитися до створення мапи наших спільних і особистих мрій.
Виставка відбувається в межах XI Фестивалю незалежної білоруської культури у Вроцлаві за підтримки медіа NEXTA. Виставка працює: 5-8.10.23, у години роботи Переходу Діалогу.
_________________________________
Творчая прастора “Мапа жаданняў” і выстава “Союзная палата” ад Аляксандры Канафальскай.
“СОЮЗНАЯ ПАЛАТА” (2022-2023) – сатырычны анімацыйны серыял ад кампаніі NEXTA, намаляваны і ажыўлены ў тэхніцы stop motion мастачкай Аляксандрай Канафальскай.
Падзеі адбываюцца ў недалекай будучыні, калі несталеючыя душой дыктатары трапляюць у псіхіятрычную клініку з разладам культу асобы і перакрыўленай карцінай рэальнасці. Лекар Сцяпан Пуціла праводзіць тэрапію, абвяргаючы галоўныя міфы пацыентаў.
Для стварэння пяці эпізодаў спатрэбілася незлічальная колькасць акварэльных дэталяў, якія і леглі ў аснову выставы.
Калі: адкрыццё выставы 5 кастрычніка (чацвер), 16:00
Przejście Dialogu (Sala Kinowa), ul. Świdnicka 19, Wrocław
✅ Уваход БЯСПЛАТНЫ
На выставе можна будзе паглядзець на вынік клапатлівай працы па стварэнні stop motion анімацыі ў выглядзе сабраных з мноства дэталяў сцэн серыяла, а таксама стварыць разам мапу нашых агульных і асабістых самых шчырых жаданняў і мараў. На экране можна будзе пабачыць відэа, малодшыя наведвальнікі змогуць пафарбаваць маляванкі, а старэйшыя падчас адкрыцця – паспрабаваць разам з Аляксандрай зняць свой уласны кавалак анімацыі з ўсім вядомымі персанажамі.
Выстава адбудзецца ў рамках XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве і пры падтрымцы NEXTA.
Выстава будзе дзейнічаць 5-8.10.23, у часы працы Przejścia Dialogu.
#razemlepiej #разамлепей